Лукашэнка непрыкметна вярнуўся: сёння ён сустрэнецца са студэнтамі БДУІР

21.12.2012 / 10:52

Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэнецца са студэнтамі і выкладчыкамі факультэта камп'ютэрных сістэм і сетак Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Пра гэта БелТА паведамілі ў яго прэс-службе.

19 снежня ў Маскве Лукашэнка меў сустрэчу з Пуціным, пра яе падрабязнасці мала вядома.