Памёр расейскі паэт Канстанцін Ваншэнкін

Аўтар песні «Я люблю тебя, жизнь».

15.12.2012 / 21:16

Аўтар знакамітай песні, паэт Канстанцін Ваншэнкін памёр у Маскве. Яму было 86 гадоў.

Ваншэнкін вядомы ў першую чаргу песнямі, аўтарамі музыкі большасці якіх былі Эдуард Калманоўскі і Ян Фрэнкель.

Найбольш праславілі Ваншэнкіна песні «Я люблю тебя, жизнь», «Алёша», «Вальс расставания».