Віктар Ганчарэнка працягнуў кантракт з БАТЭ

14.12.2012 / 21:09

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт беларускага клуба. Дэталі кантракту не агалошваюцца.

Пад кіраўніцтвам Віктара Ганчарэнкі БАТЭ пяць разоў запар заваёўваў залатыя медалі футбольнага чэмпіянату Беларусі, пастаянна гуляе ў групавой стадыі еўракубкаў (Ліга чэмпіёнаў і Ліга Еўропы), у тым ліку каманда другі раз выйшла ў лютаўскую стадыю Лігі Еўропы.

Наступны год будзе шостым для Ганчарэнкі ля стырна каманды.

Нагадаем, што 20 снежня пройдзе лёсаванне 1/16 фіналу Лігі Еўропы, дзе БАТЭ дазнаецца свайго суперніка.