Прадавалі беларускае мяса ў Расію. Нядорага

11.12.2012 / 18:00

Па інфармацыі Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК, выявілі выпадкі незаконнай рэалізацыі мяса ў суседнюю краіну. Два фермеры з Лідчыны і адзін мінчук вывозілі свініну па цэнах, ніжэйшых, чым на унутраным рынку. Пры гэтым выкарыстоўваліся бухгалтарскія дакументы падстаўных кампаній. Фермеры заніжалі цэны на мяса і не сплачвалі падаткі. Па такой схеме яны працавалі з кастрычніка 2011 па лістапад 2012.

За гэты час было вывезена свініны на 2,2 млрд рублёў.

Заведзена крымінальная справа за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.

КМ