Аляксандра Крутога вызваляць праз 10 дзён

Суд замяніў прымусовае лячэнне ў вар'ятні на прымусовае амбулаторнае назіраньне па месцы жыхарства.

11.12.2012 / 16:40

Пастанова суда пачне дзейнічаць праз 10 дзён. Суд Маскоўскага раёна разгледзеў справу Аляксандра Крутога на закрытым пасяджэнні.

Суд сабраў калі паўтара дзясятка чалавек і адбываўся ў закрытым рэжыме, таму што на судзе разгалошваліся звесткі пра стан здароўя падсуднага. Інтарэсы падсуднага прадстаўляла 25-я цэнтральная паліклініка. На судзе таксама прысутнічалі праваабаронцы Андрэй Бандарэнка, Людміла Гразнова і дачка Аляксандра Крутога Інэса Крутая.

Аляксандр Круты, які быў затрыманы падчас працэсу над Канавалавым і Кавалёвым, знаходзіцца на прымусовым лячэнні ў псіхіятрычным шпіталі ў «Навінках".