Рубель 11 снежня патаннеў да ўсіх валютаў

11.12.2012 / 11:50

11 снежня на адзінай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Пасля ўмацавання ў панядзелак беларускі рубель знізіўся да ўсіх асноўных валют.

Курс даляра вырас на Br20 да 8 600 беларускіх рублёў.

Еўра падаражэў на Br70 да 11 130 рублёў.

Курс расійскага рубля вырас на Br1, 5 да 279,5 беларускага.