Кошт нерухомасці вярнуўся на дадэвальвацыйны ўзровень — метр прапануецца па $1360

Сярэдні кошт рэальных угодаў упершыню за паўтара году перайшоў за $1300.

10.12.2012 / 22:16

Рынак мінскай нерухомасці вярнуўся на да дадэвальвацыйны ўзровень. Паводле дадзеных партала Realt.by,

сярэдні кошт прапановы квадратнага метра на дадзены момант складае $1362. Апошні раз на такім узроўні ён быў ў маі 2011 года,
пасля чаго пачалося падзенне, якое працягвалася да ліпеня 2012 года. За апошнія месяцы нерухомасць падаражэла ўжо на 5%.
Адпакаўёкі тым часам ушчыльную падышлі да цаны $1400 за квадратны метр.

Калі казаць пра сярэдні кошт зарэгістраваных угодаў, то ў лістападзе

ён упершыню з часу дэвальвацый пераваліў псіхалагічную адзнаку $1300 за квадратны метр і спыніўся на ўзроўні $1308. Пры гэтым попыт застаецца надзвычай высокім.
За апошнія два месяцы было прададзена 2 236 кватэр. Для параўнання, летась у той жа час гаспадара змянілі толькі 1 511 кватэр.

ЯМ