Домрачава заваявала срэбра ў пагоні

02.12.2012 / 17:18

Беларуская бяітланістка заваявала 2-е месца ў гонцы пераследу (пагоні) на 1-м этапе Кубка свету па бяітлоне ў шведскім Эстэрсундзе, на 29,8 секунды адстаўшы ад пераможцы гонкі нарвежкі Туры Бергер (31,01,9).

Нагадаем, што ў чацвер Домрачава заваявала срэбра ў індывідуальнай гонцы, таксама саступіўшы Туры Бергер.

У агульным заліку Кубка свету -- Бергер займае 1-е месца (180 балаў), у Домрачавай -- 2-е (144).

Наступны этап Кубка свету пройдзе ў аўстрыйскім Хохфільцэне з 7 па 9 снежня.

nn.by