Абвал тунэлю ў Японіі: паліцыя выявіла абгарэлыя целы

02.12.2012 / 12:24

Колькасць ахвяр пакуль не ўдакладняецца. Раней паведамлялася аб сямі зніклых без вестак.

Абвал у тунэлі «Сасага» адбыўся 2 снежня, а 8-й раніцы па мясцовым часе (2 гадзіны ночы па мінскім часе). Абрынулася частка столі, пад заваламі апынуліся як мінімум два аўтамабілі, яшчэ адзін загарэўся. З-за пажару ў тунэлі моцна пагоршылася бачнасць — ён увесь зацягнуты чорным дымам.

Тунэль на аўтастрадзе Цюа, прыкладна 80 кіламетраў на захад ад Токіа, з’яўляецца адным з самых доўгіх у Японіі — яго працягласць 4,7 кіламетра.