Нацыянальны банк Беларусі змяніў умовы выдачы крэдытаў у замежнай валюце, прыняўшы пастанову праўлення Нацбанка № 577 «Аб прадастаўленні крэдытаў у замежнай валюце» ад 13 лістапада.

Згодна з дакументам, з 17 лістапада «крэдыты ў замежнай валюце прадастаўляюцца ў безнаяўным парадку шляхам пералічэння банкам замежнай валюты ў аплату разліковых дакументаў, прадстаўленых крэдытаатрымальнікам, на рахункі нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь, а таксама рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?