З’явіўся фільм рэжысёра Вольгі Мікалайчык пра змагара-патрыёта, былога палітвязня, маладафронтаўца і сябра БХД Уладзя Яроменка.

Гэты кароткаметражны дакументальны фільм быў прэзэнтаваны ў аўторак 13 лістапада ў межах «Марафона Салідарнасці» з беларускімі палітвязнямі, якраз у той час, як сам Уладзь адбывае чарговае адміністратыўнае пакаранне ў сумнавядомым спецпрыёмніку на Акрэсціна за антыкамуністычную акцыю напярэдадні 7 лістапада.

    Фільм зроблены ў межах праекта «Салідарнасць» пры дапамозе чэшскай няўрадавай арганізацыі «Людзі ў нядолі». Працягласьць — 13 хв.
    Уладзь Яроменак — адзін з амаль паўсотні чалавек, якія патрапілі пад крымінальны пераслед пасля мірнай акцыі пратэсту супраць фальшывавання прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 г. года ў Мінску. Шматлікія беларускія палітвязні трываюць катаванні і бесчалавечнае абыходжанне ў беларускіх турмах. Нават пасля вызвалення яны, як Уладзь, пазбаўленыя права на працу і вучобу.
    За час пасля датэрміновага вызвалення з турмы ў 2011 г. Уладзь Яроменак больш за 10 разоў трапляў за краты па сфабрыкаваных абвінавачваннях у адміністрацыйных правапарушэннях. У нялюдзкіх канцлагерных умовах мінскага СІЗА па зав. Акрэсціна Уладзь напрацягу 2012 г. правёў больш як 150 сутак, часам па 30 сутак запар.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?