respublika.info.

respublika.info.

16 лістапада Аляксандр Лукашэнка даў згоду на шэраг прызначэнняў. Так,

новым старшынёй Гомельскага гарвыканкама стаў Пётр Кірычэнка. Ён працаваў намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама.

Курыраваў пытанні арганізацыйнага забеспячэння выбараў, рэферэндумаў, пытанні ідэалогіі, аховы здароўя, адукацыі, СМІ, моладзевай палітыкі, сацыяльнай абароны і іншыя.

19 лістапада Кірычэнку прадставяць дэпутатам Гомельскага гарадскога Савета.

Папярэдні мэр горада, Віктар Піліпец, цяпер знаходзіцца пад арыштам. Па інфармацыі Следчага камітэта, яго затрымалі 19 верасня ў межах расследавання крымінальнай справы ў адносінах да службовых асобаў упраўлення капітальнага будаўніцтва Гомельскага гарвыканкама. Падстава — перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў.

На «Дажынках» у Горках пра справу экс-мэра ўскосна паведаміў і Аляксандр Лукашэнка.

«Некаторыя чыноўнікі, як гэта здарылася ў Гомелі, бралі дзясяткамі кватэры і перапрадавалі… За 20 тысяч куплялі ў дзяржавы, а за 50 перапрадавалі, а грошы ў кішэню».

Крэсла мэра Піліпец пакінуў за месяц за арышту — перайшоў на месца намесніка дырэктара інстытута «Гомельаграпрампраект».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?