Трэцякласнік загінуў проста каля парога школы. У аўторак у школе праводзіўся бацькоўскі сход, і шмат хто з бацькоў прыехаў на аўтамабілях.

Відавочцы кажуць, што бацькі заязджалі ў школьны двор і паркаваліся там, не зважаючы на забараняльныя знакі.

Наезд адбыўся а 19-й вечара. Заняткі ў школе ўжо скончыліся, але дзеці яшчэ гулялі. Кажуць, што хлопчык нечакана выбег з-за прыпаркаванага красовера.

На кіроўцу Porsche Cayenne пачалі крымінальную справу. Мінская ДАІ абвясціла, што правядзе праверку ўсіх сталічных школаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?