Прэзідэнт Франсуа Алянд заявіў, што ягоная краіна прызнала сірыйскую апазіцыю адзіным легітымным прадстаўніком сірыйскага народа.

Алянд мяркуе, што сірыйская Нацыянальная кааліцыя павінна ў перспектыве быць ўрадам дэмакратычнай Сірыі.

Пры гэтым, Франсуа Алянд заявіў, што Францыя разгледзіць пытанне паставак ўзбраенняў для Нацыянальнай кааліцыі, калі яна сфармуе ўрад.

Пагадненне пра стварэнне Сірыйскай Нацыянальнай кааліцыі было падпісанае 11 лістапада ў сталіцы Катара. 12 лістапада пра падтрымку кааліцыі заявілі краіны Рады супрацоўніцтва дзяржаў Персідскай затокі і Дзярждэпартамент ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?