Так лідар КХП-БНФ ацаніў першыя палітычныя заявы экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, які атрымаў палітычны прытулак у Вялікабрытаніі.

«Думаю, што ад Саннікава будзе толькі шкода. Ніякай карысці не будзе. Ён не разумее, што такое эміграцыя і ўвогуле — хто тут ёсць. Таму хай лепш спачатку аглядаецца».

На думку Пазьняка, для Саннікава стала вялікай нечаканасцю і турма, і эміграцыя. Таму — хай пакуль «акліматызуецца».

Нагадаем, 3 лістапада прадстаўнікі беларускай апазіцыі і Рады БНР падпісалі сумесны мемарандум «Аб мерах па забеспячэнні незалежнасці Беларусі». Лідар «Еўрапейскай Беларусі», экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў адмовіўся падпісваць гэты дакумент, назваўшы яго недапрацаваным, непісьменным і нават шкодным. Да ўсяго, палітык абражаны тым, што арганізатары віленскай сустрэчы не дапусцілі да перамоў прадстаўніка «Еўрапейскай Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?