За рулём Porshe Cayenne, пад коламі якога вечарам 13 лістапада ў Мінску загінуў дзевяцігадовы школьнік, знаходзіўся дырэктар прыватнага прадпрыемства. Машына зарэгістравана на іншай фірме.

Нагадаем, трагедыя адбылася проста каля сярэдняй школы № 23 на вуліцы Пімена Панчанкі ў Сухараве.

Паводле інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, 13 лістапада ў 19 гадзін 37-гадовы мінчанін, кіруючы Porshe Cayenne, рухаючыся па мясцовым праездзе насупраць дома № 56 па вуліцы Панчанкі здзейсніў наезд на вучня 3-га класа, які раптоўна выбег на праезную частку. У выніку ДТЗ 9-гадовае дзіця памерла ў аўтамашыне хуткай медыцынскай дапамогі.

Следчым упраўленнем Упраўлення Следчага камітэта па Мінску распачата крымінальная справа па ч. 2 арт.317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека). Мера стрымання ў дачыненні да кіроўцы не абіралася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?