Аляксандр Лукашэнка адкрые сёння новыя станцыі Мінскага метрапалітэна — «Грушаўка», «Міхалова» і «Пятроўшчына».

Яго праінфармуюць аб развіцці Мінскага метрапалітэна і бяспецы яго аб’ектаў, рэканструкцыі праспекта Дзяржынскага і забудове прылеглай тэрыторыі. Таксама Лукашэнку паінфармуюць аб развіцці ўнутрыгарадскіх чыгуначных перавозак пасажыраў.

Падрыхтоўчыя работы па будаўніцтву новага ўчастка метро ад станцыі «Інстытут культуры» да станцыі «Пятроўшчына» пачаліся ў 2005 годзе. Участак уключае 3 станцыі — «Грушаўка», «Міхалова» і «Пятроўшчына». Усе яны стануць прадаўжэннем Маскоўскай лініі метро ў бок Паўднёвага Захаду і размешчаны па праспекце Дзяржынскага: «Грушаўка» — на перасячэнні з вуліцай Шчорса, «Міхалова» — з вуліцай Гурскага, «Пятроўшчына» — з вуліцай Голубева.

Цяпер у сталічнай падземцы функцыянуюць дзве лініі агульнай працягласцю больш як 33 км з 25 станцыямі. Маскоўская лінія — першая лінія Мінскага метрапалітэна, яе даўжыня — 12,2 км. Аўтазаводская лінія — другая лінія метро, яе даўжыня — 18,1 км.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?