Знакаміты ўкраінскі баксёр-суперцяж, шматразовы чэмпіён свету па розных версіях Віталь Клічко афіцыйна абвясціў пра завяршэнне кар’еры.

«Усім аматарам боксу магу сказаць, што яшчэ не адзін раз будзе падымацца сцяг і гучаць украінскі гімн, калі на рынг будзе выходзіць Клічко. Калі вы маеце на ўвазе мяне, то я не збіраюся баксіраваць. Ёсць брат, які падобны на мяне і больш таленавіты, маладзейшы. Я меў на ўвазе майго малодшага брата Уладзіміра», — сказаў Віталь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?