Там была змешчана кароткая інфармацыя: «Паведамляем усім прыхільнікам і прыхільніцам з Мінска і іншых гарадоў Беларусі пра тое, што нашы канцэрты забаронены ўладамі. Мы ведаем, што гэта рэакцыя на выкананне песні „Столькі Жыцця“ на канцэрце 28 лістапада 2011. Будзце свабодны!».

Канцэрт Аляксея Косава, расійскага хіп-​​хопера, вядомага як Ассаі, прайшоў у Мінску яшчэ і 12 мая. І тады, падчас выканання кампазіцыі «Столькі жыцця», у якой ёсць словы «Містар прэзідэнт, адпраўляйцеся ў пекла», вакаліст накіраваў мікрафон у залу. Гледачы падтрымалі яго крыкамі «Лукашэнка, адпраўляйся ў пекла». Пасля гэтага ўжо сам выканаўца замяніў слова «містэр прэзідэнт» на «Лукашэнка», чым выклікаў гучныя авацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?