Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Георгій Кандрацьеў напярэдадні таварыскага матчу з камандай Літвы, які пройдзе 7 чэрвеня на мінскім стадыёне «Дынама», расказаў пра функцыянальны стан легіянераў зборнай.

«Нават візуальна заўважна, што ў некаторых — і лішняя вага, і тлушч. Зрэшты, гэтага варта было чакаць — у хлопцаў цяпер канікулы. Значыць, ім трэба гуляць з літоўцамі за кошт маральна-валявых якасцяў. Яны, як вядома, маюць вялікі ўплыў на вынік. Памятаю, як з адэскім „Чарнаморцам“ чацвёра з паловай сутак плылі да Генуі на таварыскі матч з „Джэноа“. Сышлі з карабля раніцай, калі да сустрэчы заставалася сем гадзін. Таму перад гульнёй не трэніраваліся — хіба што на палубе разміналіся. Але выйшлі на стадыён — і перамаглі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?