ААТ «Беларускі металургічны завод» (БМЗ) з 2000 года не пастаўляе арматуру ў ЗША, і таму незразумела, пра якое антыдэмпінгавае расследаванне можа ісці гаворка. Пра гэта заявіў прэс-сакратар БМЗ Аляксандр Алесік, каментуючы паведамленне аб тым, што Міністэрства гандлю ЗША 1 ліпеня плануе пачаць антыдэмпінгавае расследаванне па пастаўках арматурнай сталі.

Паводле словаў Алесіка, БМЗ пастаўляе арматуру ў асноўным на рынкі Блізкага Усходу і Афрыкі.

Мінгандаль ЗША абвясціў, што будзе праводзіць антыдэмпінгавае расследаванне па пастаўках арматурнай сталі з Беларусі, Кітая, Інданезіі, Латвіі, Малдовы, Польшчы і Украіны. Гаворка, у прыватнасці, ідзе пра сталёвую арматуру, у дачыненні да паставак якой ЗША ўвялі антыдэмпінгавыя санкцыі яшчэ ў 2000 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?