Пра затрыманне намесніка старшыні Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, галоўнага трэнера нацыянальнай каманды Анатоля Бадуева на мінулым тыдні паведаміла газета «Прессбол». Па інфармацыі выдання,

яму нібаты інкрымінуецца прымус да давання хабару і нямэтавае выкарыстанне спонсарскіх сродкаў.

У КДБ гэтую інфармацыю па-ранейшаму не пацвярджаюць, але і не адмаўляюць.

«Без каментарыяў»,

— заявіў журналісту «НН» кіраўнік Цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Аляксандр Антановіч. У Следчым камітэце адзначылі, што не займаюцца такой справай, а таму нічога не ведаюць.

Працоўны нумар Анатоля Бадуева не адказвае. У Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі паведамілі, што на працы Бадуева няма. Але ніякіх каментарыяў не даюць, бо самі не атрымлівалі афіцыйных паведамленняў.

Па нашай інфармацыі, галоўнага трэнера разам з доктарам каманды сапраўды затрымлівалі, але праз нейкі час выпусцілі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?