«Я стаўлюся крыху скептычна да паняткаў палітвязень ці не. У заканадаўстве Беларусі няма панятку „палітвязень“. Еўрапейская супольнасць лічыць, што ціск на людзей ёсць.

Адносіць да палітвязняў тых людзей, што закідалі наша пасольства кактэйлем Молатава, дзякуй Богу, што гэта было ноччу, а не магу адносіць гэтых людзей да палітвязняў. Калі б іх арыштавалі на нашай тэрыторыі, то яны б дакладна сядзелі. Хіба гэта палітыка? Я не скажу, што гэта тэрарызм. Не, злоснае хуліганства.
Гэтых людзей мы не лічым палітвязнямі», — адказаў Сурыкаў на пытанне пра анархістаў, што былі асуджаныя ў тым ліку за напад на расійскае пасольства.

«Па астатніх ёсць пытанні. Беларускія і расійскія ўлады больш мякка разганяюць акцыі. Не ўжываюць ніколі слезацечны газ. Адны лічаць, што палітвязні, напрыклад, Захад. Ва ўсіх справах трэба разбірацца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?