Андрэй Саннікаў ехаў на міжнародную канферэнцыю ў Вільню. Ён паведаміў сайту charter97.org, што яго знялі з цягніка і правялі поўны мытны надгляд з раздзяваннем. Пасля гэтага яму паведамілі, што выезд за мяжу яму не забаронены, але цягнік ужо сышоў, а наступны будзе толькі ўвечары.

Андрэй Саннікаў — кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года. Пасля акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў быў асуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі. Правёў у зняволенні 1 год і 4 месяцы. Быў вызвалены 14 красавіка 2012 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?