Пра гэта заявіў 5 чэрвеня намеснік старшыні праўлення Нацбанка Тарас Надольны ў эфіры праграмы «Сфера інтарэсаў» на тэлеканале «Беларусь 1».

«Як цэнтральны банк мы займаем некалькі кансерватыўную пазіцыю, якая выражаецца ў тым, што стаўка рэфінансавання павінна стымуляваць зберажэнні насельніцтва ў нацыянальнай валюце, яна не павінна зніжацца тэмпамі больш высокімі, чым тэмпы зніжэння інфляцыі», — адзначыў Тарас Надольны.

Паводле прагнозаў, да канца года інфляцыя будзе на ўзроўні 21–22%. «Адпаведна, стаўка рэфінансавання будзе зніжана да адэкватнага інфляцыі ўзроўню, і мы плануем, што яна дасягне значэння прыкладна ў раёне 22–23%», — сказаў прадстаўнік Нацбанка. На яго думку, сітуацыя на ўнутраным рынку яшчэ даволі няпэўная, таму Нацбанк не спяшаецца са значным паскораным зніжэннем стаўкі рэфінансавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?