45-гадовы паляк Філіп Качмарак абраны новым кіраўніком дэлегацыі Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю. На гэтай пасадзе ён змяніў свайго суайчынніка Яцака Пратасевіча.

5 чэрвеня пасля свайго абрання Качмарак заявіў, што будзе працягваць палітыку свайго папярэдніка. Адносіны з Беларуссю ён назваў вельмі складанымі. «Пасля прэзідэнцкіх выбараў палітычнае супрацоўніцтва ЕС з Беларуссю было значна абмежавана і грунтуецца на кантактах на экспертна-працоўным узроўні, — прыводзіць словы новага кіраўніка дэлегацыі польскае агенцтва ПАП. — Нашай задачай у найбліжэйшыя месяцы будзе падтрымка развіцця дэмакратычнай грамадзянскай супольнасці, у тым ліку аб’яднанняў і незалежных медыя, сітуацыя з якімі пагаршаецца».

На першым пасяджэнні пад кіраўніцтвам Качмарака еўрадэпутаты прынялі зварот з заклікам удастоіць зняволенага беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага Нобелеўскай прэміі свету.

Качмарак з’яўляецца ўраджэнцам Познані. На радзіме з’яўляецца членам партыі «Грамадзянская платформа», а ў Еўрапарламенце, куды быў абраны ў 2004 годзе, уваходзіць у фракцыю Еўрапейскай народнай партыі. Член палітбюро ЕНП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?