«Белтэлекам» праінфармаваў абанентаў лічбавага тэлебачання «Зала» пра павялічэнне тарыфаў з 1 чэрвеня.

Цяпер пакет «Прэм’ер» будзе каштаваць 39 600 рублёў (цяпер — 35 500), а пакет «Проста ТБ» — 28 000 рублёў (цяпер — 24 100 рублёў). такім чынам рост тарыфаў складзе 11,5–16%. Пры гэтым «Белтэлекам» адзначае, што «кошт пакетных прапаноў змяняецца не больш чым на 13% у бок павышэння, пры гэтым кампанія „Белтэлекам“ працягвае прытрымлівацца пазіцыі максімальна магчымага стрымлівання росту цэнаў».

Пры гэтым кошт пакетаў паслуг, у якія ўваходзяць безлімітны інтэрнэт, лічбавае тэлебачанне і хвіліны размоваў на стацыянарныя тэлефоны, не змяніўся.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?