«Без дапамогі Расіі ў нас не было б той ваеннай моцы, якую мы маем цяпер», — прыводзіць словы Чавеса дзяржаўнае тэлебачанне Венесуэлы.

Гаворка ідзе пра пастаўкі ў рамках плана па ўзмацненні арміі Венесуэлы сучасным узбраеннем для абароны нацыянальнай тэрыторыі, удакладніў Чавес. «Мы ўпэўненыя ў падтрымцы Расіі і Кітая па ўсіх напрамках», — сказаў прэзідэнт.

Па выніках 2011 года Венесуэла заняла першае месца сярод імпарцёраў расійскіх сухапутных узбраенняў у рэйтынгу Цэнтра аналізу сусветнага гандлю зброяй. У прыватнасці, Венесуэла набыла танкі Т-72Б1, баявыя машыны пяхоты БМП-3 М, бронетранспарцёры БТР-80А, 152-міліметровыя самаходныя гаўбіцы 2С19 «Мста-З», 120-міліметровыя самаходныя мінамёты 2С23 «Нона-СВК», 120-міліметровыя мінамёты 2С12А «Сані», 122-міліметровыя рэактыўныя сістэмы залпавага агню 9K51 БМ-21 «Град», 23-міліметровыя зенітныя артылерыйскія ўстаноўкі ЗУ-23/30M1-4 і іншую тэхніку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?