Першым уладальнікам пуцёўкі ў фінал Кубка Стэнлі стаў «Лос-Анджэлес», які заняў 8-е месца ў Заходняй канферэнцыі, але якому хапіла ўсяго пяці паядынкаў, каб выбіць з барацьбы «Фінікс».

Мінулай ноччу «Лос-Анджэлес Кінгз» атрымаў чацвёртую перамогу ў пяці матчах серыі з трэцяй камандай Захаду. Выйшаўшы ў фінал Кубка Стэнлі, клуб дамогся лепшага выніку з сезона-1992/93, калі кіраваныя легендарным Уэйнам Грэцкі «Кінгз» таксама дабраліся да вырашальнай стадыі Кубка Стэнлі, дзе саступілі толькі «Манрэалю» (вынік серыі — 1:4).

Супернікам «Лос-Анджэлеса» ў фінале Кубка Стэнлі стане пераможца вырашальнай серыі Усходняй канферэнцыі «Нью-Ёрк Рэйнджэрс» — «Нью-Джэрсі Дэвілз», тут у серыі нічыя 2:2.

Наступныя паядынкі ўсходняй серыі запланаваныя на 23 мая (у Нью-Ёрку), 25 мая (у Ньюарку) і, калі спатрэбіцца, на 27 мая (у Нью-Ёрку).

Фінал Кубка Стэнлі стартуе 30 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?