заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на агульным сходзе Расійскай акадэміі навук.

Паводле яго словаў, сярэдняя заработная плата ў сістэме Акадэміі навук у мінулым годзе склала каля 34 тыс. рублёў (больш за $1100 у эквіваленце). Тым не менш, прэзідэнт РФ лічыць, што такая аплата не адпавядае кваліфікацыі, адказнасці і прафесійным патрабаванням, якія сёння выстаўляюцца да спецыялістаў, занятых у навуковай сферы. Аднак Пуцін адзначыў, што гэта вышэй, чым сярэдняя зарплата па эканоміцы.

«Да 2018 года сярэдняя зарплата навуковых работнікаў павінная не менш чым у два разы перавышаць сярэднюю па эканоміцы канкрэтнага рэгіёна. Такая задача пастаўленая і, безумоўна, будзе вырашацца», — сказаў Пуцін.

Сярэдняя заработная плата беларускіх навукоўцаў, паводле дадзеных Белстата, у сакавіку 2012 г. дасягнула $514 у эквіваленце. Такая істотная розніца ў аплаце працы ўнутры Адзінай эканамічнай прасторы спрыяе адтоку высокакваліфікаваных навуковых кадраў з Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?