Кіраўніка Гарадзенскай гарадзкой арганізацыі партыі БНФ Вадзіма Саранчукова арыштавалі на пяць сутак паводле абвінавачаньня ў нецэнзурнай лаянцы.

Вадзіма затрымалі перад абедам у цэнтры гораду, а літаральна праз тры гадзіны ў Ленінскім раённым судзе пакаралі. Ён перакананы, што мэтай міліцыянтаў зьяўляецца ізаляваць яго на 25 сакавіка.

Калегі Саранчукова па партыі гэтымі днямі адчуваюць сачэньне за сабою з боку міліцыянтаў. Некаторыя зь іх баяцца выходзіць з дому, каб ня быць арыштаванымі.

Напярэдадні ў Горадні былі ўжо арыштаваныя два актывісты — Ігар Банцар на дзесяць сутак і Андрусь Фамін на сем.

ПБНФ

На сем сутак арыштаваны гарадзенскі актывіст Маладога Фронту Андрусь Фамін. Міліцыя абвінаваціла хлопца ў нецэнзурнай лаянцы.

Андрусь Фамін даваў паказаньні ў судзе на беларускай мове. Яго затрымалі у панядзелак пасьля допыту ў КДБ па справе Маладога Фронту. Ён зайшоў у краму, за ім увайшлі два міліцыянты ў форме і сказалі, што яго падазраюць у адміністрацыйным правапарушэньні.

Больш міліцыянты нічога не тлумачылі, а ў пастарунку напісалі, што ён лаяўся, размаўляючы па мабільным тэлефоне.

Затрымалі яго два прапаршчыкі, як яны прадставіліся ў судзе, «міліцыянты‑кавалерысты» Возны і Балтрукевіч. Судзьдзя Натальля Козел пакарала Фаміна арыштам.

Паводле mfront.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0