Сваякі дагэтуль не ведалі, калі смяротны прысуд быў выкананы. Маці апошні раз бачыла сына падчас спаткання 11 сакавіка. І яна не да канца ўпэўнена, што ў пасведчанні запісалі сапраўдную дату расстрэлу: «Супрацоўніца ЗАГСу мяне пазнала, калі я чакала чаргі. Яна мяне паклікала: „Вы па пасведчанне?“ І завяла ў кабінет. Там у камп’ютары ў яе быў нейкі дакумент, з якога яна ўзяла дату — 15 сакавіка. Яе і ўпісалі ў пасведчанне. Што ж атрымліваецца? Чаму 13 і 14 сакавіка да Улада не пускалі адваката? Што ж яны нарабілі? Адвакат мусіў узгадніць з Уладам некаторыя моманты касацыйнай скаргі, якая так і не была пададзена! А 14 сакавіка ўвечары прагучала паведамленне, што Аляксандр Лукашэнка не памілаваў хлопцаў. 16 прыйшла папера з Вярхоўнага суда, што прысуд ужо выканалі…»

Атрымаўшы пасведчанне пра смерць сына, Любоў Кавалёва пайшла ў царкву. У памяць пра сына яна штодня запальвае свечкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?