У перспектыве ў Мінску музей Васіля Быкава з`явіцца. Пра гэта ў інтэрв`ю БелаПАН паведаміў намеснік міністра культуры Беларусі Тадэвуш Стружэцкі.

«Думаю, у перспектыве (і яна не павінна расцягвацца на дзесяцігоддзі) музей Быкава з`явіцца. Для гэтага патрэбна дакладна вывучыць яго літаратурную спадчыну, мець дастаткова музейных прадметаў, знайсці адпаведнае памяшканне», — зазначыў ён.

Паводле слоў Стружэцкага, «імя Быкава — адзін з сімвалаў не толькі нацыянальнай літаратуры, але і Беларусі ўвогуле». «Спадчына Васіля Быкава павінна быць ушанавана, запатрабавана. Спецыяльная экспазіцыя, прысвечаная Быкаву, зараз размешчана ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Дарэчы, гэты музей актыўна вывучае і збірае спадчыну Быкава», — адзначыў намеснік міністра.

Нагадаем, грамадскія ініцыятывы ўжо працяглы час дамагаюцца стварэння ў Мінску музея Быкава, а таксама перайменавання адной з цэнтральных вуліц у вуліцу пісьменніка. Напрыклад, кампанія «Гавары праўду!», якую ўзначальвае паэт Уладзімір Някляеў, былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі, неаднаразова праводзіла акцыі па перайменаванні вуліцы Ульянаўская ў вуліцу Быкава. Былі сабраныя і перададзеныя гарадскім уладам больш за сотню тысяч подпісаў у падтрымку перайменавання. Аднак актывісты кампаніі атрымалі адказ з Мінгарсавета, што пытанне не актуальнае, не хапае грошай, і што, магчыма, калі-небудзь у якім-небудзьмікрараёне-новабудоўлі Мінска з`явіцца вуліца Быкава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?