У матчы ўсіх зорак Кантынентальнай хакейнай лігі, які прайшоў 21 студзеня ў Рызе, каманда Сяргея Фёдарава (Усходняя канферэнцыя) выйграла ў каманды Сандзіса Азаліньша (Заходняя канферэнцыя) з лікам 15:11 (3:4, 5:4, 7:3).

Адну з шайбаў закінуў мінскі дынамавец Збынек Іргл, дзве — форвард беларускай зборнай і омскага «Авангарда» Аляксей Калюжны.

У складзе каманды Азаліньша выступаў таксама абаронца «Дынама» Ерэ Каралахці.

Наступны матч зорак адбудзецца ў Чалябінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?