У чым толькі не пералічваюць народныя эканамісты змесціва кашалькоў, каб даведацца, добра нам жывецца ці дрэнна.
«Камсамолка» вырашыла замерыць узровень жыцця беларусаў з дапамогай салаты аліўе. Бо што б ні адбывалася ў краіне, а без гэтай стравы не абыходзіцца ні адзін святочны стол.

Падобны эксперымент газета ўжо праводзіла некалькі гадоў таму. І тады аказалася, што самы паспяховы год па шкале аліўе быў у далёкім 1985-м. У гэты год на сярэднюю зарплату можна было прыгатаваць 205 салатаў аліўе. А самы бязрадасны — пасля дэфолту 1998-га. Усяго 50 салатаў!

Дарэчы, савецкі рэкорд мы пабілі ўжо ў незалежнай Беларусі: роўна год таму нашая зарплата дазваляла прыгатаваць цэлых 350 порцый салаты.

Пасля падліку, колькі аліўе можна прыгатаваць на сярэдні беларускі заробак сёння, атрымалася 200 порцый. Выходзіць, цяперашні крызіс сур’ёзна адкінуў нас назад, але перанёс не ў найгоршыя часы заможнага перыяду ў СССР. Па індэксе салаты аліўе мы жывем у 1985-м.

Радавацца? З аднаго боку, так. Хай салата і элементарная, але дазволіць яе сабе можна больш, чым у мінулыя гады. Але з іншага боку, з 80-х гадоў наша жыццё моцна змянілася. Напрыклад, кватэрнае пытанне нам даводзіцца вырашаць самастойна, а не разлічваць, што ад дзяржавы дастануцца бясплатныя метры. Плата за камуналку расце з кожным годам. І ўсё больш высокія месцы ў шкале каштоўнасцяў займаюць ноўтбукі, айпады і айподы, пакідаючы змесціва прадуктовага кошыка на больш нізкіх пазіцыях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?