Галоўнага рэдактара газеты «Наша Ніва» выклікалі ў КДБ і папярэдзілі аб адказнасці за разгалошванне матэрыялаў следства па справе аб тэракце 11 красавіка.
* * *
«Для апытання па пытаннях, якія ўяўляюць цікавасць для бяспекі Рэспублікі Беларусь» —
так выклік абгрунтаваны ў позве. Позва была выпісана на панядзелак, 18.30. За апошнія чатыры месяцы гэта ўжо сёмая сустрэча «Нашай Нівы» з КДБ — да гэтага прайшлі чатыры вобшукі, выманне тэхнікі, адзін допыт і адно наведванне для вымання фота- і відэаматэрыялаў. Цяжка ўявіць сабе, каб у такім рэжыме працавала нейкае выданне ў любой іншай еўрапейскай краіне.
Папярэднія выклікі былі ў рамках расследавання палітычна матываванай справы аб Плошчы.
«Наша Ніва» забяспечыла адно з самых поўных асвятленняў падзей 19 снежня і 11 красавіка.





