Дарагія жанчыны!

Прыміце мае віншаванні з Днём маці. У свеце няма нічога больш важнага і дарагога, чым сям’я, бацькоўскі дом і святая матчына любоў. Слова «мама» для кожнага з нас увасабляе самага блізкага чалавека, у чыім сэрцы б’е чыстая крыніца пяшчоты і гатоўнасці ахвяраваць усім дзеля сваіх сыноў і дачок. Вы — наш галоўны здабытак на Зямлі, бо нездарма кажуць, што будучае нацыі — у руках маці.

Прымнажэнне насельніцтва краіны, усебаковая падтрымка мацярынства і дзяцінства, павелічэнне колькасці шматдзетных сем’яў — найважнейшыя задачы дзяржавы. Адзначаючы гэты дзень як агульнанацыянальнае свята, мы аддаём даніну павагі і прызнання вашай вялікай місіі — нараджэння і выхавання новых пакаленняў, захавання маральных асноў і духоўных ідэалаў грамадства.

Мілыя суайчынніцы, мы цэнім вас за тое, што ў бурным рытме сучаснага жыцця вы застаяцеся ласкавымі і добрымі жонкамі і маці, якія ўмеюць верыць, любіць і дараваць. Няхай жа збываюцца ўсе вашы запаветныя мары, у дамах заўсёды будзе спакой, утульнасць, згода і дастатак, а дзеці прыносяць толькі радасць, дораць свой клопат і душэўную цеплыню.

Моцнага вам здароўя, поспехаў, дабрабыту і, вядома ж, простага жаночага шчасця.

Аляксандр Лукашэнка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?