У Чылі паспяхова завяршылася эвакуацыя 33-х гарнякоў,

якія больш за два месяцы правялі ў зняволенні глыбока пад зямлёю пасля абвалу на шахце. Ратаўнікі паднялі шахцёраў з глыбіні каля 625 метраў пры дапамозе спецыяльнай капсулы.

Прэзідэнт Чылі Себасцьян Пінера, які прысутнічаў на месцы падзеяў, назваў выратаванне гарнякоў «цудам, які з’яднаў Чылі». Гэта — беспрэцэдэнтны ў гісторыі выпадак, калі людзі правялі ў аварыйных умовах пад зямлёй такі працяглы час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?