Сёння на праспекце Незалежнасці супрацоўнікі «Радыё Мінск» і сталічнай ДАІ правядуць сумесную акцыю, прысвечаную Дню маці.

Інспектары ДАІ будуць спыняць машыны, за рулём якіх знаходзяцца жанчыны. Аўтамабілісткі, якія перавозяць дзяцей у спецыяльных утрымальных крэслах, атрымаюць у падарунак кампакт-дыск «Казачка на добры сон» і бытавую хімію.

Умовай для атрымання падарункаў, удакладнілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, таксама стане

чысты (без запісаў пра парушэнні Правілаў дарожнага руху) талон да пасведчання кіроўцы «аўтамаці».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?