Урачыстасць адзначаецца ў гонар цудоўнага з’яўлення Царыцы Нябеснай у Канстанцiнопалi — сталiцы праваслаўнай Вiзантыйскай iмперыi.

У Х стагоддзi гораду пагражала нашэсце сарацын. Народ ноччу малiўся ў Влахернскiм храме аб пазбаўленнi ад небяспекi. І тут перад вернiкамi з’явiлася Багародзiца, абкружаная анёламi. Яна зняла з галавы пакрывала i распасцерла яго над людзьмi, абараняючы iх ад ворагаў, бачных i нябачных… Захопнiкi тады адступiлi ад горада без бою.

У Беларусi сёння каля 130 храмаў асвечаны ў гонар свята Пакроваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0