У канцы ліпеня паводле падазрэння ў забойстве маці быў затрыманы 30-гадовы мінчанін. Зараз яму выстаўлена абвінавачанне.

Мужчына змешчаны пад варту, расследаванне вядзе следчы аддзел пракуратуры Мінска.

Як паведаміў старшы памочнік пракурора горада Сяргей Балашаў, мужчына жыў з сям’ёй і дзіцем, 50-гадовай маці дапамагаў матэрыяльна, здымаў ёй асобную кватэру. Менавіта там 31 студзеня гэтага года паміж імі адбылася сварка. Сын задушыў жанчыну, якая патрабавала грошай, вывез цела ў гараж і, збудаваўшы там нешта падобнае на саркафаг, заліў труп бетонам. У міліцыю ён заявіў пра знікненне маці.

Цела забітай было знойдзена 23 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?