Днём 27 ліпеня ў Мінску і абласных цэнтрах на ўсходзе Беларусі былі пабіты тэмпературныя рэкорды.

Паводле інфармацыі meteoinfo.by, у сталіцы паветра прагрэлася да 32,4 градуса. Папярэдні абсалютны максімум дня быў зафіксаваны ў 1994 годзе — плюс 29,9 (звесткі pogoda.by). Новыя рэкорды адзначаны ў Віцебску — 34 градусы (ранейшы — 32,2 у 1963 годзе), Магілёве — 33,4 (33,1 у 1963-м) і Гомелі — 35,1 (33,7 у 1963-м).

Паў абсалютны максімум дня для ўсёй Беларусі — 33,8 градуса ў Васілевічах (1963).

Цяпер ён складае 36 градусаў (Касцюковічы).

У Брэсцкай і Гродзенскай абласцях дзённая тэмпература не перавысіла 24–28 градусаў. Тут адзначаны моцныя дажджы. 38% месячнай нормы ападкаў выпала ў Пружанах (31 мм, ці 31 літр вады на квадратны метр тэрыторыі), 30% — у Брэсце (23 мм), 29% — у раёне метэастанцыі «Палеская» (26 мм), 27% — у Лідзе (21 мм), 25% — у Баранавічах (22 мм).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?