14 сакавіка гурт будзе прадстаўляць нашу краіну на дабрачынным фестывалі «Алёнчыны мроі» ў Маскве (Расія). Фестываль, які адбудзецца ў трэці раз, сёлета будзе праходзіць цягам двух дзён: 13 і 14 сакавіка.

Ён будзе праведзены ў культавым маскоўскім клубе PLAN B. Колькасць удзельнікаў фэсту больш за паўтара дзясятка калектываў з Расіі і суседніх краін. Дэвіз фестываля - Свабода мыслення і палёт выказавання.

З 25 па 27 сакавіка Kusudama будзе знаходзіцца ў Кіеве,

дзе музыкі возьмуць удзел у тэматычнай вечарыне ў межах дзён неафіцыйнай беларускай культуры ва Украіне. Мерапрыемства ладзіцца прадстаўніцтвам музычнага тэлеканала А-ONE «А-ONE Беларусь» і будзе прадстаўляць тры складнікі сучаснай беларускай музычнай культуры: джаз, фолк і рок'н'рол. Спіс удзельнікаў ужо зацверджаны: «Серебрянная свадьба», «Osimira», «Yellow Brick Road», «The Toobes» і «Кусудама».

Апошнім выпадае распачынаць культурную падзею ў катэгорыі «джаз» разам з гуртам «Серебрянная свадьба» 25 сакавіка на сцэне Кіеўскага арт-клюба «44».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?