У Пінскім раёне на мяжы з Украінай збіраюцца пабудаваць яшчэ адну памежную заставу.
Плануецца, што заставу ўзвядуць да верасня 2025 года ў вёсцы Ласіцк. Работы збіраюцца пачаць ужо ў маі.
На будаўніцтва заставы плануюць выдаткаваць 24 715 436 рублёў — гэта больш за 7,5 мільёна даляраў па цяперашнім курсе.
Вёска Ласіцк, у якой жывуць 439 чалавек, знаходзіцца за шэсць кіламетраў ад мяжы з Украінай.
Чытайце таксама:
Літва ўзмоцніць мяжу з Беларуссю цяжкімі кулямётамі і супрацьтанкавымі вожыкамі
2
0
1
1
0
2