Танкавы ўдар беларускага войска па Літве з мэтай «прасекчы акно да Калінінграда» — гэта рэалістычны сцэнарый, такое меркаванне выказаў 28 сакавіка ў эфіры 6TV намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка, піша «Позірк».

Палітык прыгадаў словы намесніка дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі Беларусі Паўла Муравейкі пра тое, што Беларусі нібыта «мае такое права».

«Таксама мы ведаем, што тактычная ядзерная зброя знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. У тым ліку «Іскандэры» <…>. І вось за гэтай танкавай дывізіяй на тэрыторыю Літвы заходзяць «Іскандэры», якія разгортваюць, як парасон, абарону сухапутных войскаў. У НАТО ўзнікае пытанне — атакаваць гэтыя сілы з выкарыстаннем канвенцыйнай зброі, значыць атакаваць сталіцу Літвы», — сказаў ён.

Латушка адзначыў, што «не хацеў бы перабольшваць сітуацыю», аднак на гэты конт маецца пэўная інфармацыя.

«Нашы крыніцы кажуць, што некалькі месяцаў таму прайшлі вучэнні, якія праводзіла кіраўніцтва сакратарыята Рады бяспекі Беларусі і РФ з удзелам кіраўніцтва генеральных штабоў, менавіта для прапрацоўкі гэтага сцэнару», — патлумачыў кіраўнік НАУ.

«Гэта быў наўмысны зліў <…>, такая інфармацыя пачала паступаць некалькі тыдняў таму. Ці з’яўляецца гэты сцэнарый рэальным? Так. Ці з’яўляецца ён рэальным сёння? Думаю, што не. Ці магчымы ён заўтра? Думаю, што так», — дадаў Латушка.

Раней пра імавернасць удару па Вільні заявіў Валер Сахашчык.

Чытайце таксама:

Улады Расіі і Беларусі рыхтуюць выкарыстанне ядзернай зброі і «бліцкрыг на Вільню» — Сахашчык

«У Беларусі рамантуюць масты да Літвы, якія не выкарыстоўваюцца ў гаспадарчых мэтах». Сахашчык патлумачыў свае алармісцкія заявы

Адкуль Сахашчык чэрпае інсайды пра ядзерную вайну? Яны супадаюць з допісамі канспіралагічнага тэлеграм-канала

Лукашэнка адказаў Сахашчыку: Поўная дурасць

Пуцін назваў «трызненнем» імавернасць вайны Расіі з НАТА

Клас
13
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
7
Сумна
3
Абуральна
9