Аляксандр Шаленберг і Святлана Ціханоўская. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Аляксандр Шаленберг і Святлана Ціханоўская. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Паводле паведамлення Офіса Святланы Ціханоўскай, Аляксандр Шаленберг заявіў, што Аўстрыя неўзабаве будзе прызнаваць пратэрмінаваныя беларускія пашпарты як сапраўдныя.

Таксама бакі дамовіліся аб распрацоўцы інструкцыі па легалізацыі для беларусаў Аўстрыі. Аднак застаецца праблема з аўстрыйскім пашпартам іншаземца: для таго, каб атрымаць такі дакумент, па аўстрыйскім заканадаўстве неабходна адмаўляцца ад беларускага грамадзянства. 

Таксама падчас сустрэчы Ціханоўская паведаміла аўстрыйскаму прэм'еру пра сітуацыю з беларускімі палітвязнямі і расказала яму пра тых, з кім ужо вельмі доўга няма сувязі.

Акрамя таго, Святлана Ціханоўская заклікала Шаленберга прызначыць спецыяльнага пасланніка па Беларусі, які будзе працаваць з дэмакратычнымі сіламі.

Чытайце таксама:

На пасяджэнні ПА АБСЕ прадстаўнікі Лукашэнкі не сталі слухаць Ціханоўскую

Каманда Ціханоўскай крэатыўна раіць, як правесці дзень выбараў

Павел Усаў: Ніколі не крытыкаваў Ціханоўскую, бо яна таго не вартая

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1