Згодна з данымі перапісу 2019 года, беларускую мову на захадзе краіны прызнаюць роднай больш людзей, чым на ўсходзе. Найлепшыя паказчыкі ў Брэсцкай вобласці — 77% апытаных, у Мінскай і Гродзенскай — 59,5% і 54,5% адпаведна.

У Гомельскай вобласці беларускую мову назвалі роднай 47%, у Магілёўскай — 46,1%, у Віцебскай — 45,3% апытаных.

Найбольшую ўдзельную вагу насельніцтва, што лічыць беларускую мову за родную, складаюць людзі, старэйшыя за 70 гадоў — 13,4%. Ва ўзроставай групе ад 30 да 34 гадоў гэта 9,6%, ад 60 да 64 гадоў — 9,4%.

Сярод тых грамадзян Беларусі, якія паводле свайго самавызначэння ідэнтыфікуюць сябе як беларусаў, як родную беларускую мову ўспрымаюць 61,2%. 

Чытайце таксама:

«Родная мова — мова майго роду і маёй краіны». Ці можа ў чалавека быць роднай тая мова, на якой ён не размаўляе?

Кацярына Хольцапфэль-Варажун: У Аўстрыі перавучыла сына на беларускую за паўгода

Больш за 90% выпускнікоў школ лічаць беларускую мову роднай

«Я баялася і саромелася». Ціханоўская прыгадала, як пачынаўся яе шлях да беларускасці

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
12
Абуральна
0