Сёння ў сторыс інстаграма сеткі касметычных крам «Міла» з'явілася рэклама з Яўгенам Перліным. Перлін быў вядучым на БТ, сышоў адтуль у 2020-м. Цяпер вядзе вяселлі і карпаратывы.

Азаронак абурыўся:

«Мілу» жыццё нічому не вучыць».

І дадаў, што за 3 гады нічога не забыта. 

Некаторыя прапагандысцкія каналы ўгледзелі ў гэтым яшчэ адну крамолу: нібыта «Міла» запусціла гэту рэкламу спецыяльна перад выбарамі.

Сетцы крам давялося ў выніку выдаліць рэкламу. 

Гэта не першы выпадак, калі крамам даводзіцца здымаць рэкламу. Так, напрыклад, «Еўраопт» прыбраў банер з блогерам Дзім Дзімычам пасля атакі даносчыцы Вольгі Бондаравай, а краме «Контэ» давялося выдаляць рэкламныя пасты ў сацсетках з актрысай Сашай Борціч.

@nashaniva У Азаронка зноў прыгарэла! Прычынай стала рэклама сеткі «Міла», у роліку якой зняўся Яўген Перлін #азаренок #нашаніва #беларусь #григорийазаренок #навіны #новостибеларусь #беларусьсейчас #магазин ♬ Stealthy mischief(1088178) - KBYS

Чытайце таксама:

«Мегатоп» зняў рэкламу, дзе мужчына ў ружовым парадзіруе Кэры Брэдшоу. І нарваўся на ГУБАЗіК

Чарговая спецмісія Бондаравай. Гэтым разам над «Еўраоптам»

Марка адзення Conte размясціла рэкламу з актрысай Сашай Борціч, але неўзабаве выдаліла. Што здарылася?

label.reaction.like
1
label.reaction.facepalm
22
label.reaction.smile
2
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
16