Як адбельванне ўвайшло ў моду

Нягледзячы на ​​тое, што прыродны колер зубной эмалі далёкі ад інстаграмных стандартаў, беласнежная ўсмешка стала сімвалам здароўя, поспеху і ўпэўненасці ў сабе. 

Прынята лічыць, што гэтая мода з'явілася ў Галівудзе: у 50-я непаўторная Мэрылін Манро дзівіла гледачоў усмешкай колеру папяровага ліста і стымулявала іх надаваць больш увагі прыгажосці свайго рота.

Манро

Фота: Вікіпедыя

Яшчэ некалькі стагоддзяў таму людзі нярэдка паміралі ад разнастайных зубных інфекцый, а адсутнасць зубоў лічылася цалкам нармальнай з'явай амаль да пачатку 1800-х гадоў.

Напрыклад, Людовік XIV, той самы Кароль-Сонца, таксама быў бяззубым. У юныя гады манарх вельмі любіў салодкае, да таго ж карыстаўся жудасным зубным парашком, які хоць у кароткачасовай перспектыве і пазбаўляў яго ад наступстваў цукру, але разам з гэтым здзіраў з зубоў эмаль. 

Стаматолагі XVII стагоддзя ўжо ведалі, што цёмны налёт можа быць крыніцай небяспечных інфекцый, таму, каб прадухіліць іх распаўсюджванне, вырашылі выдаліць Людовіку ўсе хворыя зубы — такіх да таго моманту ў караля ўжо было шмат. 

Людовик 14

Фота: Вікіпедыя

У тыя часы падобная аперацыя больш нагадвала катаванне, чым медыцынскую працэдуру — абязбольвальнага яшчэ не існавала, як і большасці сучасных прылад. У выніку каралю зламалі ніжнюю сківіцу, а з верхняй, разам з адным асабліва моцным зубам, выпадкова вырвалі частку нёба. З тых часоў на партрэтах французскі кароль маляваўся з густымі вуснамі.

Зрэшты, часцей праблемы стаматалагічнага характару сведчылі не пра безлімітны доступ да цукерак, а пра генетычныя захворванні. Крывыя цёмныя зубы сігналізавалі патэнцыйнаму партнёру, што заводзіць дзяцей з чалавекам не варта.

ГабсбургІ

«Габсбургская сківіца» — вынік блізкароднасных сувязяў дынастыі Габсбургаў. Фота: Карл II, Карл V і Філіп IV Габсбургі.

Зразумела, тыя, каму не пашанцавала з усмешкай, шукалі спосабы паправіць сваё незайздроснае становішча і былі гатовыя выкладваць круглыя сумы на пакутлівыя працэдуры. Так нарадзілася эстэтычная стаматалогія, а разам з ёй і паказчык сацыяльнага статусу чалавека праз усмешку.

Кажучы коратка, цяпер мы не саромеемся насіць брэкеты таму, што ведаем, колькі каштуе артадантычнае лячэнне. Як і стагоддзі таму, роўныя белыя зубы сёння — прэрагатыва «крутышоў» з заробкам вышэй за сярэдні. Таму патрапіць у гэтыя шэрагі чакана жадаюць усе.

Даследаванне American Academy of Cosmetic Dentistry тлумачыць павальнае жаданне адбяліць зубы іншымі сацыяльнымі фактарамі. Іх праца паказала, што людзі з непрывабнай усмешкай маюць цяжкасці з адаптацыяй у калектыве і нават падвяргаюцца дыскрымінацыі на працы. Нядзіўна, што папулярнасць адбельваючых працэдур з пачатку стагоддзя ў Амерыцы вырасла на 300%.

Што не так з усмешкай Саладухі

З часам у эстэтычнай стаматалогіі з'явіўся асобны тэрмін, які азначае ненатуральны колер зубоў — «фаянсавая ўсмешка». Так кажуць, калі беласнежныя зубы больш падобныя да элемента сантэхнікі. 

Саладуха

Фота: інстаграм спевака

Людзі заўважаюць гэты дысананс з-за тонкіх працэсаў, якія адбываюцца ў мозгу ў момант, калі мы ацэньваем знешнасць іншага чалавека. Усё, што адрозніваецца ад нормы, інстынктыўна выклікае ў нас насцярожанасць і пытанні наконт здароўя. Таму, калі мы бачым ненатуральную «кераміку», мозг сігналізуе, што гэтыя зубы «не свае».

Саладуха

Фота: інстаграм спевака

Да таго ж «фаянсавая ўсмешка» можа падкрэсліваць немалады ўзрост.

Сляпучая ўсмешка кажа і пра адсутнасць густу ды дагледжанасці — што не смяротна, але не дадае плюсаў іміджу. 

Таму калі не жадаеце, каб вас лічылі безгустоўным, не будзьце як Саладуха — і пры неабходнасці выбірайце больш натуральныя адценні зубной эмалі.

Чытайце таксама:

Нятанная сукенка беларускага брэнду сапсавалася пасля першага мыцця

Майка з «Тытанікам» і балоневыя касцюмы. Як беларусы апраналіся ў 90-я

50 адценняў Кучынскага. Дарадца Ціханоўскай распавёў пра свае гальштукі

Клас
14
Панылы сорам
5
Ха-ха
42
Ого
4
Сумна
4
Абуральна
7

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?