Выстава «Калядныя ўзоры», якая праводзілася ў музеі ў 2022 годзе. Фота: braslav-star.by

Выстава «Калядныя ўзоры», якая праводзілася ў музеі ў 2022 годзе. Фота: braslav-star.by

Затрыманне адбылося ўначы напярэдадні выставы «Калядныя ўзоры», якая адкрылася ў музеі 22 снежня.

Паводле інфармацыі «Белсата», уначы ў чацвер у дамы да супрацоўнікаў Музея традыцыйнай культуры прыйшоў АМАП. Сярод затрыманых — загадчыца музея Элеанора Зінкевіч, яе муж, а таксама іншыя супрацоўнікі ўстановы.

У дамах усіх супрацоўнікаў быў праведзены «старанны ператрус», падчас якога знайшлі кнігі па гісторыі Беларусі, а таксама канфіскавалі стары дакумент з пячаткай, на якой выяўленая «Пагоня».

Некаторых супрацоўнікаў ужо адпусцілі, некаторыя, уключна з дырэктаркай, дасюль знаходзяцца ў міліцыі.

Прычыны затрымання не паведамляюцца.

У праграме выставы «Калядныя ўзоры» значыліся батлейка «Цар Ірад», майстар-класы, выстава вінтажных навагодніх цацак. Паведамляецца, што на выставу прыйшло шмат людзей, таму яе было вырашана не адмяняць, нягледзячы на тое, што супрацоўнікаў музея не было на месцы.

Чытайце таксама:

Паведамляецца пра затрыманні на фестывалі кіно ў мінскім кінаклубе

У Гомелі асудзілі жанчыну, якая выклала ў тыктоку відэа інцыдэнту з супрацоўнікам ДАІ і сваёй дачкой

Магілёўцу Аляксандру Кулікову, які паверыў сілавікам і вярнуўся з Польшчы, дадалі яшчэ 1,5 года зняволення

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
31